Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/20/916429_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 11:49
20.08.2017 12:59 Грамадства

Жыхар Мядзельскага раёна, які знаходзіцца на ўліку ў нарколага і псіхіятра, "замініраваў" раённую бальніцу

Мінск, 20 жніўня. Крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы распачатая ў дачыненні да жыхара Мядзельскага раёна, які "замініраваў" цэнтральную раённую бальніцу.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, званок у "хуткую" паступіў 18 жніўня каля 22 гадзін. Мужчынскі голас вымавіў нешта невыразнае, а затым дакладна сказаў: "У вас у прыёмным пакоі бомба". Аператар неадкладна перадала інфармацыю ў мясцовы РАУС.

"На месца здарэння прыбылі найбліжэйшыя міліцэйскія нарады, якія да спецслужбаў візуальна агледзелі карпусы бальніцы, ачапілі тэрыторыю і выставілі пасты. У наступным абследаванне бальніцы працягнула сапёрна-піратэхнічная група", — расказаў часовы выканаўца абавязаў начальніка Мядзельскага РАУС Уладзімір Ермаловіч.

Неадкладна былі эвакуяваныя пацыенты і медперсанал клінікі. У бяспечнае месца было пераведзена 96 чалавек, у тым ліку 14 цяжкахворых. Таксама спецыялісты вынеслі з клінікі ўсе прадметы, якія маглі дэтанаваць, і адключылі радыёсувязь.

"Усе мерапрыемствы скончыліся 19 жніўня каля 1 гадзіны. Паведамленне было непраўдзівым, ніякіх выбуханебяспечных прылад і прадметаў знойдзена не было. Бальніца запрацавала ў штатным рэжыме. За гэты час мы высветлілі, што званок паступіў ад 33-гадовага жыхара вёскі Пруднікі Мядзельскага раёна. Пры гэтым хутка выйсці на зламысніка дапамог памочнік аператыўнага дзяжурнага РАУС Сяргей Ермаковіч, які, праслухаўшы тэлефоны запіс, пазнаў "кліента" па голасе", — дадаў Уладзімір Ермаловіч.

Падазронага затрымалі дома ў стане алкагольнага ап`янення. Аказалася, мужчына напярэдадні здарэння двойчы выклікаў "хуткую". Аднак кожны раз называў няправільныя адрасы і асабістыя дадзеныя.

"Мінёр" знаходзіцца на ўліку ў нарколага і псіхіятра. За апошнія пяць гадоў ён тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за лжывы выклік міліцыі і аднойчы — за дробнае хуліганства.

Цяпер мужчына змешчаны ў ІЧУ. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК (заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы). Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239