Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/20/916441_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:07
20.08.2017 13:17 Палітыка

Лукашэнка разлічвае на падтрымку прэзідэнта Венгрыі ва ўмацаванні двухбаковага партнёрства і пры ўзаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях

Мінск, 20 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам — Днём святога Іштвана.

"Беларуска-венгерскія адносіны ўпэўнена развіваюцца, разам з тым застаецца яшчэ шмат перспектыў для далейшага пашырэння супрацоўніцтва ва ўсіх галінах на карысць грамадзян нашых дзяржаў", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што разлічвае на падтрымку Янаша Адэра як у справе ўмацавання двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага партнёрства Беларусі і Венгрыі, так і пры ўзаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях.

Як паведамлялася, міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 22 чэрвеня ў Мінску, дзе ён браў удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін — удзельніц ЦЕІ, заявіў, што "Беларусь з'яўляецца ідэальным мостам або ідэальным архітэктарам, будаўніком моста паміж Усходам і Захадам".

"Калі Еўропа хоча вярнуць сабе хоць частку страчанай канкурэнтаздольнасці, мы павінны паляпшаць супрацоўніцтва паміж Усходам і Захадам кантынента, — адзначыў венгерскі дыпламат. — Узнікае пытанне, хто можа быць лепшым мостам. Відавочна, што гэта павінна быць дзяржава з цэнтра Еўропы. Да прыкладу, Беларусь, якая сёлета старшынюе ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве і якая ўдзельнічае ў праграме Еўрасаюза "Усходняе партнёрства", знаходзіцца ў Еўразійскім эканамічным саюзе".
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239