Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/20/916451_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:38
20.08.2017 15:26 Грамадства

Сіноптыкі папярэдзілі пра рэзкае паніжэнне тэмпературы ў панядзелак у большасці раёнаў Мінскай вобласці

Мінск, 20 жніўня. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак, 21 жніўня, у сувязі з рэзкім змяненнем надвор'я ў цэнтральных рэгіёнах краіны.

Як паведамляе Гідрамет, днём 21 жніўня па ўсходняй палове Гомельскай і Магілёўскай абласцей максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30—33°C, пры гэтым у большасці раёнаў Мінскай вобласці чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор'я, максімальная тэмпература паветра не перавысіць плюс 16—21°C.

У сталіцы ў дзённыя гадзіны 21 жніўня максімальная тэмпература паветра не перавысіць плюс 16—18°C.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239