Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/20/916453_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:18
20.08.2017 15:56 Эканоміка

У студзені—ліпені 2017 года аб'ём пасажырскіх перавозак у Мінску знізіўся на 8,4%, грузаперавозкі выраслі на 0,7%

Мінск, 20 жніўня. У студзені—ліпені 2017 года арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі Мінска перавезена 41,6 млн тон грузаў, на 0,7% больш за аб'ём грузаў, перавезеных у студзені—ліпені 2016 года. Грузаабарот склаў 18,1 млрд тона-кіламетраў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года павялічыўся на 1,7%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Перавозкі грузаў паветраным транспартам выраслі на 34,8% (31,1 тыс. тон). Перавозкі аўтамабільным — знізіліся на 4,2% (13 млн 140,8 тыс.).

Паслугамі мінскага пасажырскага транспарту ў студзені—ліпені 2017 года скарысталіся 425,1 млн чалавек (на 8,4% менш). Пасажыраабарот склаў 5 млрд 331,4 млн пасажыра-кіламетраў (на 4,5% больш).

Аўтобусамі перавезена 158 млн чалавек (на 10,2% менш), гарадскім электрычным транспартам і метрапалітэнам — 265,4 млн (на 7,4% менш). Паслугамі авіятранспарту скарысталіся 1,7 мільёна пасажыраў (на 25,4% больш).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239