Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/21/916490_123654/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:02
21.08.2017 11:27 Грамадства

На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць халаднаватае ветранае надвор'е і дажджы

Мінск, 21 жніўня. На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць халаднаватае ветранае з дажджамі надвор'е.

Як паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў, у аўторак, 22 жніўня, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферны фронт і халаднаватае няўстойлівая паветраная маса. Ноччу пераважна па ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. У начныя гадзіны ў асобных раёнах па ўсходняй палове моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у заходніх раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—16°С, днём плюс 16—22°С, па ўсходзе Магілёўскай вобласці да плюс 25°С.

Далей з поўдня Еўропы ўздоўж усходніх межаў Беларусі, цераз Смаленск, будзе перамяшчацца паўднёвы цыклон, ад перыферыі якога ў Беларусь будуць паступаць вільготныя і прахалодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы.

У сераду, 23 жніўня, ноччу ва ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы, днём узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу плюс 8—14°С, днём плюс 13—19°С, па паўднёвым захадзе да плюс 21°С.

У чацвер ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы, узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 13—20°С, па паўднёвым захадзе да плюс 22°С.

Пачынаючы з пятніцы, 25 жніўня, паветраныя патокі памяняюцца на заходнія, і ў краіну з Заходняй Еўропы накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы, тэмпература пачне павышацца, дажджоў стане менш.

У пятніцу ноччу пераважна па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 19—26°С.

У суботу, 26 жніўня, у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 9—16°С, днём плюс 19—26°С; па паўднёвым захадзе ноччу плюс 17—18°С, днём плюс 27—29°С.

У нядзелю ўначы ў асобных раёнах, днём па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 7—14°С, па паўднёвым захадзе да плюс 16°С, днём плюс 19—26°С, па поўдні плюс 27—30°С.

У трэцяй дэкадзе жніўня, паводле прагнозу сіноптыкаў, сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі чакаецца на 1—2 градусы вышэйшай за кліматычную норму (норма для гэтага перыяду складае плюс 15—17°С).
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239