Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/21/916513_112236/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:42
21.08.2017 13:23 Грамадства

Кіроўца таксі, які трапіў з пасажырамі ў смяротнае ДТЗ у Мінску 17 жніўня, быў п'яны

Мінск, 21 жніўня. Следства паведаміла падрабязнасці расследавання ДТЗ, што здарылася 17 жніўня на скрыжаванні сталічнай вуліцы Мірашнічэнкі і МКАД. Раніцай таксі з пасажырамі ўрэзалася ў рэйсавы аўтобус. Загінулі хлопец і дзяўчына.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, устаноўлена, што з 2.00 17 жніўня кіроўца таксі перастаў прымаць замовы і адпачываў са сваімі знаёмымі, якія і былі пасажырамі ў момант ДТЗ.

Акрамя таго, у следства ёсць відэазапіс непасрэдна моманту сутыкнення, на якім відаць, што яно здарылася без тармажэння.

Атрыманыя і далучаныя да матэрыялаў справы звесткі аб тым, што ступень алкагольнага ап'янення кіроўцы — 1,54 праміле.

Кіроўца і пасажыр, яік выжыў, застаюцца ў рэанімацыі. Кіроўца ў коме.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239