Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/21/916599_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:36
21.08.2017 19:25 Эканоміка, Фінансы

Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць 125 млн долараў пазыкі Сусветнага банка на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя

Мінск, 21 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 21 жніўня падпісаў распараджэнне № 135рп, накіраванае на рэалізацыю пагаднення аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (Сусветны банк).

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, распараджэнне прадугледжвае даванне сродкаў пазыкі на суму 125 млн долараў ЗША Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя (арганізацыя, адказная за рэалізацыю Пагаднення), а таксама вызваленне гэтай установы ад платы за карыстанне сродкамі.

Пагадненне аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця было падпісана 25 лістапада 2016 года і ратыфікавана 10 красавіка 2017 года. Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя праекта "Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (перыяд выканання па 31 мая 2022 года). Ім плануецца стварэнне цэнтралізаванай інтэграванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя, распрацоўка і ўкараненне сістэмы падтрымкі клінічных рашэнняў на аснове інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку правядзенне адпаведнага навучання, закупка неабходнага праграмнага і апаратнага забеспячэння.

Прадугледжваецца таксама будаўніцтва рэспубліканскага сімуляцыйнага цэнтра (цэнтр падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі ўрачоў), уключаючы біялабараторыю, а таксама рамонт лабараторый па адпрацоўцы навыкаў у 21 медыцынскай установе. Акрамя таго, плануецца рэканструкцыя аддзялення інтэнсіўнай неанатальнай дапамогі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Маці і дзіця".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239