Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/21/916614_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:29
21.08.2017 20:57 Эканоміка, Грамадства

Мінжылкамгас прапаноўвае разлічваць тарыф на абарачэнне з адходамі зыходзячы з колькасці жыхароў

Мінск, 21 жніўня. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапаноўвае ўстанавіць залежнасць тарыфу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі ад колькасці чалавек, прапісаных у кватэры (ці доме), паведамляе Партал камунальнай граматнасці насельніцтва. Зараз разлік робіцца зыходзячы з кубічных метраў адходаў.

Адпаведныя змяненні падрыхтаваны ў дзеючыя заканадаўчыя акты. Паводле слоў спецыялістаў міністэрства, новы падыход да фарміравання тарыфу па абыходжанні з ТКА дазволіць выключыць магчымасць суб`ектыўнага ўстанаўлення нарматыву ўтварэння ТКА, зробіць зразумелай налічэнне платы, а таксама стане стымулам для арганізацый ЖКГ да зніжэння выдаткаў.

Таксама прадуманы механізм аказання гэтага віду паслугі на больш якасным узроўні. Гэты механізм уключае ў сябе распрацоўку мясцовымі органамі ўлады схем па абыходжанні з ТКА, якія прадугледжваюць у тым ліку перспектыўныя напрамкі развіцця гэтай сферы, а таксама пераход да дыферэнцыраванай аплаты за дадзеную паслугу ў залежнасці ад якасці яе аказання (у прыватнасці, наяўнасці смеццеправода, перыядычнасці вывазу ТКА, наяўнасці кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў або падваровы аб`езд). Мяркуецца, што тарыф для дамоў, дзе наладжаны раздзельны збор адходаў, будзе ніжэйшы, чым для тых, дзе ўсе адходы скідваюцца ў агульны смеццеправод.

На сёння для вызначэння колькасці смецця выкарыстоўваецца нарматыў утварэння цвёрдых камунальных адходаў, які ўстанаўліваецца асобна ў кожным раёне і кожным буйным горадзе. Кошт вывазу, абясшкоджвання і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў залежыць ад тарыфу на абарачэнне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, нарматыву ўтварэння цвёрдых камунальных адходаў і колькасці жыльцоў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239