Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/22/916678_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:43
22.08.2017 13:37 Палітыка, Грамадства

Мінабароны Беларусі: Назіранне за вучэннямі "Захад-2017" арганізуецца ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі

Мінск, 22 жніўня. З мэтай поўнага, дакладнага і своечасовага інфармавання грамадскасці пра вучэнні "Захад-2017" назіранне за імі арганізуецца ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

У міністэрстве адзначылі, што, абапіраючыся на практыку добрасуседства і ўзаемнасці, у рамках Венскага дакумента 2011 года АБСЕ "Аб мерах умацавання даверу і бяспекі", а таксама двухбаковых дамоўленасцяў аб дадатковых мерах умацавання даверу і бяспекі на вучэнні запрошаныя назіральнікі ад сямі краін: Украіны, Польшчы, Літвы Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі.

Для назірання запрошаныя прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Міністэрстве абароны Беларусі, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, НАТА, АДКБ, СНД, МКЧК.

Акрамя таго, правядзенне вучэнняў будуць асвятляць прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі з дзясяткаў краін свету.

"Грамадзяне нашай краіны змогуць атрымліваць поўную, дакладную і своечасовую інфармацыю пра вучэнне са сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку з "Белорусской военной газеты. Во славу Родины", інтэрнэт-партала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, спецыяльнага сайта, створанага на час правядзення вучэнняў, выпускаў навінаў, а таксама эфірных тэлепраграм "Арсенал" і "Анфас", рэспубліканскіх тэлеканалаў, гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239