Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/22/916716_123456/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 22:11
22.08.2017 22:13 Эканоміка

За паўгода прадпрыемствы Мінпрама павялічылі экспарт больш чым на 35%

Мінск, 22 жніўня. Па выніках першага паўгоддзя 2017 года экспарт тавараў арганізацый Міністэрства прамысловасці склаў 1 млрд 971,7 млн долараў ЗША, што на 35,9% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ведамства.

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася станоўчае — 1 млрд 8,3 млн. долараў, што вышэй за ўзровень аналагічнага леташняга перыяду на 220 млн.

У першым паўгоддзі гэтага года прадукцыя прадпрыемстваў Мінпрама экспартавалася ў 91 краіну свету. "Рэалізацыя прадукцыі на экспарт ажыццяўляецца з улікам эканамічнай эфектыўнасці, а таксама з мэтай захавання прысутнасці на традыцыйных рынках і пашырэння геаграфіі краін далёкага замежжа", — адзначыла прэс-служба.

У Расіі рэалізавана прадукцыі на 39,5% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, краіны СНД (без уліку Расійскай Федэрацыі) — на 56,2% больш.

За шэсць месяцаў экспартныя пастаўкі прадпрыемстваў Мінпрама ў краіны далёкага замежжа выраслі на 21,3%, у тым ліку ў краіны Еўропы — на 10,3%, Азіі — на 62,7%, Афрыкі — у 3,2 разу.

"Забяспечана павелічэнне экспартных паставак прадпрыемстваў Мінпрама ў краіны далёкага замежжа, якім надаецца асаблівая ўвага ў пытаннях нарошчвання тавараабароту і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Сярод іх — Пакістан, Турцыя, Егіпет, Сербія, В'етнам і інш. Экспарт тавараў у студзені—чэрвені 2017 года на новыя перспектыўныя рынкі (46 краін) склаў 168,1 млн долараў ЗША (або 8,5% у агульным аб'ёме экспарту Мінпрама)", — адзначылі ў ведамстве.

У таварнай структуры экспарту па выніках першага паўгоддзя 2017 года адзначаецца рост паставак вырабляемай падведамаснымі машынабудаўнічымі арганізацыямі тэхнікі як у натуральным, так і ў вартасным выражэнні: трактары, машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур (уключаючы камбайны), аўтамабілі грузавыя (уключаючы кар'ерныя самазвалы і седлавыя цягачы).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239