Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/22/916722_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:57
22.08.2017 16:38 Эканоміка, Грамадства

Кабякоў: Стаўку першага разраду плануецца павысіць у Беларусі найбліжэйшым часам

Мінск, 22 жніўня. Стаўку першага разраду плануецца павысіць у Беларусі найбліжэйшым часам. Пра гэта паведаміў 22 жніўня журналістам прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па актуальных пытаннях развіцця беларускай эканомікі.

"З улікам аптымізацыі, якая праходзіла ў органах дзяржкіравання і сілавым блоку, працы па зніжэнні выдаткаў у бюджэтнай сферы ў цэлым падрыхтаваныя прапановы ўрада. Думаю, найбліжэйшым часам прэзідэнт іх разгледзіць і будзе прынятае рашэнне па руху тарыфнай стаўкі першага разраду. Лічбы пакуль называць не буду. Але, думаю, літаральна дзень-два, і такое рашэнне будзе прынятае", — цытуе Кабякова дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле слоў прэм`ер-міністра, падчас нарады Лукашэнка даручыў звярнуць асаблівую ўвагу на тыя катэгорыі работнікаў бюджэтнай сферы, якія маюць мінімальныя даходы. "У выпадку з`яўлення магчымасці па павелічэнні заробкаў яны будуць разглядацца ў якасці прыярытэтных", — заявіў кіраўнік урада.

Кабякоў канстатаваў, што рэальныя даходы насельніцтва працягваюць расці. "У прадпрыемстваў і ў галінах з`явілася магчымасць разгледзець пытанні змены зарплаты ў бок павелічэння. Нязменным патрабаванне застаецца і для прадпрыемстваў камерцыйнага сектара. Там, дзе прадпрыемствы зарабляюць самі, тэмпы росту прадукцыйнасці працы павінны быць вышэйшымі, чым тэмпы росту зарплаты. Гэта патрабаванне выконваецца", — адзначыў ён.

Тарыфная стаўка першага разраду — базавая велічыня, якая з`яўляецца падставай устанаўлення велічыні заработнай платы для работнікаў, згодна з прысвоенымі ім разрадамі. Кожнай пэўнай прафесіі і кваліфікацыі ў Адзінай тарыфнай сетцы, якая з`яўляецца нарматыўным дакументам, пастаўлены ў адпаведнасць пэўны разрад. Разрад вызначае велічыню каэфіцыента, якая ў сукупнасці з тарыфнай стаўкай першага разраду сфармуе абсалютнае значэнне памеру акладу канкрэтнага работніка.

З 1 студзеня 2017 года тарыфная стаўка вырасла да 31 рубля. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 11 студзеня 2017 года № 2 у Беларусі ўстаноўленыя новыя памеры штомесячных дыферэнцыраваных даплат да заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый. Пастановай Савета міністраў ад 7 лютага 2017 года № 100 прадугледжана ўвядзенне ў Беларусі павышальнага каэфіцыента да тарыфнай стаўкі з мэтай павышэння зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239