Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/22/916724_123456/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:50
22.08.2017 21:17 Грамадства

Мінскі метрапалітэн 28 жніўня пераходзіць на зімовы графік працы

Мінск, 22 жніўня. 28 жніўня, па завяршэнні сезона масавых водпускаў і канікул, Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Са згаданай даты ў будні інтэрвал руху па абедзвюх лініях у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00) складзе 2 хвіліны, у астатні час — ад 4 да 8 хвілін.

Пасля 22 гадзін саставы пойдуць з інтэрвалам ад 8 да 12 хвілін, а пасля паўночы і да закрыцця станцый на ўваход пасажырам інтэрвал складзе 15 хвілін.

Першыя цягнікі з канечных станцый "Уручча" і "Малінаўка" адправяцца ў 5.32, а з "Магілёўскай" і "Каменнай Горкі" — у 5.33. Апошні састаў пойдзе з канечных станцый у 0.42.

Больш падрабязна аб раскладзе руху першых (да 6.00) і апошніх (пасля 23.00) саставаў можна даведацца на інфармацыйных улётках, якія размешчаны на тарцах пасажырскіх платформаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239