Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/22/916726_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:51
22.08.2017 16:47 Грамадства

Мінчаніна, які агаліўся пры праходжанні ваеннай тэхнікі на рэпетыцыю параду, будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы

Мінск, 22 жніўня. У суд Цэнтральнага раёна Мінска паступіла крымінальная справа па абвінавачанні мінчаніна ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) і арт. 364 КК (насілле альбо пагроза ўжывання насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), паведаміла БелаПАН памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Гаворка ідзе пра здарэнне вечарам 24 чэрвеня, калі пры праходжанні ваеннай тэхнікі па Мінску на рэпетыцыю парада мужчына дэманстраваў свае палавыя органы.

Паводле інфармацыі следства, у вячэрні час пры праходжанні калоны ваеннай тэхнікі войскаў Мінскага гарнізона па вуліцы Арлоўскай 33-гадовы мінчанін выйшаў на сярэдзіну праезнай часткі, пасля чаго агаліў і прадэманстраваў свае палавыя органы прысутным грамадзянам. Гэтыя дзеянні мужчына зрабіў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы непавагу да грамадства і нормаў маралі, адзначылі ў СК.

Хуліганскія дзеянні мужчыны былі спыненыя супрацоўнікам ДАІ, які нёс службу на гэтым участку. Нягледзячы на патрабаванні супрацоўніка міліцыі спыніць хуліганства і сысці з праезнай часткі, мінчанін, нецэнзурна лаючыся, спрабаваў нанесці некалькі удараў супрацоўніку і тым самым перашкодзіць яго законнай дзейнасці.

З дапамогай грамадзян, што былі паблізу, падазроны быў затрыманы.

Падчас расследавання ўстаноўленыя ўсе абставіны здарэння. Следствам дапытаныя відавочцы, праведзеныя вочныя стаўкі, узятыя відэазапісы з месца здарэння, прааналізаваныя заключэнні экспертных даследаванняў.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Дата і час пачатку судовага разбору пакуль не вызначаны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239