Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/22/916731_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:21
22.08.2017 17:18 Палітыка, Грамадства

Напярэдаді вучэнняў "Захад-2017" беларуская і расійская авіяцыя адпрацуюць пасадку на аэрадромны ўчастак дарогі

Мінск, 22 жніўня. Нарошчваюцца тэмпы падрыхтоўкі да беларуска-расійскіх сумесных стратэгічных вучэнняў (ССВ) "Захад-2017".

Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі па прызначэнні Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны на 2016/2017 навучальны год у межах падрыхтоўкі да ССВ "Захад-2017" з 23 па 25 жніўня будуць праводзіцца аператыўна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй .

Для сумесных дзеянняў спланаванае перабазіраванне самалётаў і верталётаў Паветрана-касмічных сіл УС Расіі на ваенныя аэрадромы Беларусі.

Падчас правядзення вучэнняў будуць адпрацаваныя пытанні прымянення Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзвюх краін па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, арганізацыі і практычнай падрыхтоўкі авіяцыі да ўжывання, выканання вучэбна-баявых задач на палігонах Узброеных сіл Беларусі з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі.

"Правядзенне гэтага вучэння будзе спрыяць павышэнню ўзроўню баявой вывучкі асабовага складу падчас падрыхтоўкі і кіравання падраздзяленнямі авіяцыі, адпрацоўкі і ўдасканалення тактыкі і спосабаў прымянення авіяцыі", — гаворыцца ў паведамленні МА Беларусі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239