Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/23/916794_247851/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:16
23.08.2017 09:32 Грамадства

Верталёт "Мі-26" авіяцыі МНС Беларусі бярэ ўдзел у тушэнні буйнога ляснога пажару ў Грузіі

Мінск, 23 жніўня. Верталёт "Мі-26" авіяцыі МНС Беларусі 22 жніўня накіраваўся ў Грузію для ўдзелу ў тушэнні буйнога ляснога пажару.

У Баржомскай цясніне агонь падышоў ушчыльную да населенага пункта Даба. Хуткаму распаўсюджванню полымя спрыяе моцны вецер. У тушэнні ўдзельнічаюць прыблізна сотня ратавальнікаў і леснікоў, а таксама добраахвотнікі з ліку мясцовых жыхароў. Грузінскі бок звярнуўся па дапамогу да іншых краін. Прыбылі таксама верталёты з Турцыі і Азербайджана. Урад стварыў надзвычайны штаб для барацьбы з пажарам.

Як паведамляе прэс-служба МНС, "Мі-26" — цяжкі шматмэтавы транспартны верталёт, мае найвялікшую грузападымальнасць у свеце. Для тушэння пажараў выкарыстоўваецца транспартаваная на знешняй падвесцы вадазліўная прылада, якая змяшчае да 15 тон вады. Такі спосаб неаднаразова даказваў сваю эфектыўнасць, асабліва пры складаным рэльефе мясцовасці і немагчымасці дастаўкі вады наземным транспартам.

Экіпаж здзейсніў дазапраўку ў Растове-на-Доне. На борце 10 ратавальнікаў, якія маюць вопыт у ліквідацыі буйных пажараў у экасістэмах. Авіятары МНС Беларусі працавалі ў Грэцыі, Сербіі, Расіі. Адзін з бартоў зараз знаходзіцца ў Турцыі і аказвае дапамогу гэтай краіне.

23 жніўня ў 7.12 верталёт здзейсніў пасадку ў Кутаісі.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239