Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/23/916798_445566/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 22:32
23.08.2017 10:03 Палітыка, Грамадства

У Мінску абмяркоўваюць праблемныя пытанні кааліцыйнага ваеннага будаўніцтва ў фармаце АДКБ

Мінск, 23 жніўня. З 22 па 25 жніўня ў Беларусі знаходзяцца ваенныя дэлегацыі на чале з начальнікамі галоўных аператыўных (аператыўных) упраўленняў (дэпартамента стратэгічнага планавання) генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Як паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства, 23—24 жніўня пад старшынствам намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення генерал-маёра Паўла Муравейкі адбудуцца рабочыя сустрэчы прадстаўнікоў узброеных сіл Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Запланаванае абмеркаванне праблемных пытанняў кааліцыйнага ваеннага будаўніцтва ў фармаце АДКБ.

У якасці асноўных будуць разглядацца пытанні прымянення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ, арганізацыі кіравання і ўсебаковага забеспячэння.

Адкрые мерапрыемства старшыня ваеннага камітэта АДКБ, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, а ў яго правядзенні возьме ўдзел начальнік аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў.

У такім фармаце гэтае мерапрыемства праводзіцца ўпершыню, з ініцыятывы Беларусі як краіны, якая старшынюе ў АДКБ сёлета. Мяркуецца, што гэтыя сустрэчы набудуць статус пастаянных і будуць спрыяць далейшаму развіццю АДКБ і ўмацаванню іміджу арганізацыі на міжнароднай арэне.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239