Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/23/916823_114477/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:20
23.08.2017 13:13 Грамадства

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на 24 жніўня з-за прагназаваных вельмі моцных дажджоў

Мінск, 23 жніўня. Сіноптыкі абвясцілі на 24 жніўня аранжавы ўзровень небяспекі з-за прагнозу вельмі моцных дажджоў.

"Умовы надвор`я на тэрыторыі Беларусі пачаў вызначаць паўднёвы цыклон, які будзе перамяшчацца ўздоўж нашых усходніх межаў. Ён ужо прынёс ва ўсходнія раёны краіны моцныя дажджы. Сёння і ў найбліжэйшыя суткі ён працягне ўплываць на надвор`е ў краіне. Чакаецца дажджлівае і ветранае надвор`е", — паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў,

Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым дзейнічае папярэджанне аб неспрыяльных метэаралагічных з`явах (аранжавы ўзровень небяспекі). 24 жніўня ў чацвер, у Мінскай, Магілёўскай, асобных раёнах Гомельскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы. У начныя гадзіны месцамі па Віцебскай вобласці з`явы могуць дасягнуць небяспечных крытэраў (вельмі моцныя дажджы). У многіх раёнах краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15—22 м/с.

У Мінску дождж, часам моцны дождж (верагоднасць больш за 90%), ападкаў чакаецца да 50 л на квадратны метр. Вецер заходні парывамі да 17—22 м/с.

У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях дажджы чакаюцца не такімі інтэнсіўнымі і зацяжнымі, але будзе ветрана, парывы да 22 м/с.

"Пачынаючы з пятніцы цыклон страціць сваю актыўнасць, надвор`е палепшыцца, паветраныя патокі памяняюцца на заходнія і ў краіну з Заходняй Еўропы накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы. Тэмпература пачне павышацца, усталюецца ўмерана цёплае надвор`е, а дажджоў стане менш і яны будуць не такімі працяглымі, інтэнсіўнымі", — паведаміў сіноптык.

У пятніцу, 25 жніўня, ноччу па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра плюс 6—12°С, днём плюс 17—24°С, па поўдні да плюс 26°С.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239