Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/23/916869_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:18
23.08.2017 15:35 Грамадства

Лукашэнка возьме ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце

Мінск, 23 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня возьме ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце ў Мінску, які, як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, "пройдзе ў максімальна адкрытым і дыскусійным ключы".

На педсавет запрошаныя больш за 800 чалавек, у ліку якіх не толькі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, але, перш за ўсё, работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і Мінска. "У фармаце адкрытага мікрафона яны змогуць падзяліцца сваімі думкамі і вопытам па тых ці іншых пытаннях", — паведаміла прэс-служба.

На пленарным пасяджэнні рэспубліканскага педсавета плануецца падрабязна абмеркаваць трансфармацыі і тэндэнцыі адукацыйных працэсаў, шляхі іх адаптацыі да патрабаванняў часу і з улікам перадавога нацыянальнага і замежнага вопыту. Будзе дадзеная ацэнка вынікам развіцця ў Беларусі ўсіх звёнаў сістэмы адукацыі, намечаныя перспектывы іх удасканалення. У цэнтры ўвагі таксама роля педагога, прынцыпы і падыходы да выхавання маладога пакалення.

Для ўдзельнікаў рэспубліканскага педагагічнага савета арганізаваная выстава творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, новых тэхналогій у адукацыі. Адна з навінак — так званы разумны школьны аўтобус, які з дапамогай спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу дазваляе дадаткова забяспечыць бяспеку навучэнцаў.

Тэлеверсія пленарнага пасяджэння педсавета будзе паказаная 24 жніўня ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 21.30.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239