Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/24/917000_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:03
24.08.2017 17:27 Грамадства

Лукашэнка выступіў за жорсткае абмежаванне дэструктыўнай інфармацыі ў інтэрнэце

Мінск, 24 жніўня. Аляксандр Лукашэнка выступае за жорсткае абмежаванне дэструктыўнай інфармацыі ў інтэрнэце. Пра гэта ён заявіў 24 жніўня ў Мінску на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ужо рыхтуюцца адпаведныя законапраекты, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Пытанне абароны дзяцей ад негатыўнай і небяспечнай інфармацыі ў інтэрнэце ўзняла адна з удзельніц педагагічнага савета.

"Нам трэба звярнуць на гэта ўвагу. І праваахоўныя органы, і не толькі. Мы цяпер рыхтуем шэраг законапраектаў, накіраваных менавіта на гэта. Не ў тым, каб дзесьці закрыць інтэрнэт, нейкія нават сайты і рэсурсы "пятай калоны". Не, няхай пішуць. Людзі разбяруцца, — падкрэсліў Лукашэнка. — Але вось гэты дэструктыў — суіцыды і іншае... Расіяне ўжо прынялі шэраг рашэнняў. Спахапіліся, але вельмі позна. Вось нам бы гэты момант не выпусціць. Трэба вельмі жорстка ў гэтым плане паступіць".

"Раней амерыканцы наперадзе планеты ўсёй беглі, папракалі ўсё і ўсіх у тым, што кантралюем інтэрнэт. А сёння Дональд Трамп сам прыйшоў да гэтага і разумее, што нельга далей гэтую вольніцу распускаць. Нам трэба прымаць рашэнні, бо спознімся", — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239