Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/24/917048_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:28
24.08.2017 19:04 Грамадства

Спрошчаны парадак вывазу грамадзянамі паляўнічай зброі ў краіны ЕАЭС

Мінск, 24 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня падпісаў указ № 302 "Аб абарачэнні зброі".

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент прадугледжвае карэкціроўку заканадаўства ў адпаведнасці з ратыфікаваным законам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2017 г. № 11-З міжурадавым Пагадненнем аб перамяшчэнні службовай i грамадзянскай зброi паміж дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Для развіцця паляўнічага турызму дадзеным Пагадненнем спрошчаны парадак вывазу фізічнымі асобамі паляўнічай зброі ў краіны ЕАЭС на падставе дазвольнага дакумента на ўвоз, выдадзенага кампетэнтным органам дзяржавы, у якім будзе праводзіцца паляванне. Атрымання дазвольнага дакумента на вываз такой зброі не патрабуецца. Дадзеная норма замацаваная ва ўказе.

Уводзіцца таксама адзіная форма дазваленчых дакументаў на перамяшчэнне службовай i грамадзянскай зброi паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239