Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/24/917055_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:05
24.08.2017 19:50 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк рэалізаваў аблігацыі на 25 млн долараў ЗША

Мінск, 24 жніўня. Нацыянальны банк Беларусі 24 жніўня рэалізаваў аблігацыі ў замежнай валюце на 25 млн долараў ЗША.

Паводле інфармацыі Нацбанка, аўкцыён па першасным размяшчэнні аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, адбыўся ў форме аўкцыёну працэнтных ставак на тэрмін 365 дзён. Да яго былі дапушчаныя заяўкі, якія змяшчаюць 12 прапаноў ад васьмі ўдзельнікаў са стаўкамі ад 3,85% да 4,99% гадавых на агульную суму 58,03 млн долараў ЗША.

Нацбанкам прынята рашэнне ўстанавіць фактычны аб'ём размяшчэння ў 25 млн долараў, сярэднеўзважаная стаўка склала 3,99% гадавых, задаволена дзевяць прапаноў ад пяці ўдзельнікаў.

Наступны аўкцыён па размяшчэнні валютных аблігацый пройдзе 14 верасня. Запланаваны аб'ём аперацый — 25 млн долараў.

Акрамя таго, Нацбанк прыняў рашэнне правесці 14 верасня дадатковы аўкцыён па размяшчэнні аблігацый, намінаваных еўра з планаваным аб'ёмам аперацый 25 млн еўра.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239