Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917074_114536/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:22
25.08.2017 08:52 Спорт

БАТЭ выйшаў у групавы раўнд Лігі Еўропы УЕФА

Александрыя, 25 жніўня. Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў групавы раўнд Лігі Еўропы УЕФА. 24 жніўня ў выязным матчы ў адказ плэй-оф кваліфікацыйнага раўнда гэтага турніру беларуская каманда выйграла ва ўкраінскай "Александрыі" з лікам 2:1 (Іваніч, 69, 73 — Грыцук, 34, з пенальці). Першая сустрэча сапернікаў у Барысаве 17 жніўня завяршылася ўнічыю 1:1.

Склад гасцей: Шчарбіцкі, Булят, А.Валадзько (Сігневіч, 65), Іваніч, Рыяс (М.Валадзько, 78), Мілуновіч, Радзівонаў, капітан (Яблонскі, 89), Драгун, Стасевіч, Палякоў, Гардзяйчук. У запасе: Чычкан, Бярозкін, Туомінен, Бага.

Статыстыка матча (падлік БелаПАН): удары па варотах — 9:9 (першы тайм — 3:7), з іх у створ варот — 5:3 на карысць БАТЭ (1:3), вуглавыя ўдары — 4:7 (1:4), штрафныя ўдары — 10:13 (5:4), афсайды — 5:1 (2:1), укідванні з аўта — 28:33 (14:19).

Лёсаванне групавога этапу Лігі Еўропы адбудзецца 25 жніўня.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239