Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917089_917097/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:11
25.08.2017 10:29 Эканоміка

Беларусь і Куба падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы выкарыстання інструментаў прамысловай уласнасці

Мінск, 25 жніўня. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь (НЦІУ) і Кубінскае ведамства па прамысловай уласнасці падпісалі 24 жніўня ў Мінску пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ).

Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар НЦІУ Пётр Броўкін і намеснік міністра навукі, тэхналогій і прыродных рэсурсаў Кубы Даніла Алонса Медэрас. Цырымонія адбылася падчас сустрэчы кубінскай дэлегацыі са старшынёй ДКНТ Аляксандрам Шуміліным. Згодна з дакументам, бакі плануюць развіваць супрацоўніцтва ў галіне абмену тэхналагічнай інфармацыяй для эканамічнага развіцця, а таксама выконваць сумесныя праекты, скіраваныя на выкарыстанне інструментаў прамысловай уласнасці.

У межах сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні рэалізацыі сумесных беларуска-кубінскіх праектаў, у прыватнасці ў галіне біямедыцыны і фармацыі, сельскай гаспадаркі, IT-сферы.

Візіт кубінскай дэлегацыі ў Беларусь будзе доўжыцца да 28 жніўня. Яго праграмай прадугледжваюцца сустрэчы і перамовы ў НАН Беларусі, Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ПВТ, Мінскім гарадскім тэхнапарку і тэхнапарку "Палітэхнік".

НЦІУ з'яўляецца падведамнай арганізацыяй Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Яго функцыя заключаецца ў ахове правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Кубінскае ведамства па прамысловай уласнасці з'яўляецца дзяржаўным органам, падначаленым Міністэрству навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба. Яго функцыя заключаецца ў даванні і рэгістрацыі выключных правоў на прамысловую ўласнасць; ва ўсталяванні прававога рэжыму і палітыкі ў гэтых адносінах; у прасоўванні, развіцці і кантролі гэтай дзейнасці; аказанні іншых спецыялізаваных паслуг у гэтай галіне.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239