Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917095_445588/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:35
25.08.2017 11:36 Грамадства

Тры чалавекі загінулі ў аўтааварыі ў Крупскім раёне

Мінск, 25 жніўня. Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачатая справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць трох чалавек (ч. 3 арт. 317 КК).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, 24 жніўня прыблізна ў 18.20 на 53-м кіламетры аўтадарогі Чашнікі — Бобр — Бабруйск блізку вёскі Красная Слабада ў Крупскім раёне здарылася лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля Renault Clio, жыхар Крупскага раёна 1978 года нараджэння, рухаючыся ў напрамку Чашнікаў, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў Hyundai Galloper. Апошні рухаўся ў сустрэчным напрамку, ім кіраваў жыхар Барысаўскага раёна 1957 года нараджэння.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр Renault Clio загінулі на месцы, яшчэ трое пасажыраў былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя. Адна з жанчын памерла ў рэанімацыйным аддзяленні. Кіроўца аўтамабіля Hyundai таксама шпіталізаваны.

Следчыя з удзелам экспертаў і супрацоўнікаў ДАІ агледзелі месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія, аўтатэхнічныя і іншыя экспертызы, ўсталёўваюцца сведкі ДТЗ. Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўцы былі цвярозыя і прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239