Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917109_456321/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:41
25.08.2017 11:51 Грамадства

На аўтадарогу М4 паміж Червенем і Беразіно ў межах вучэнняў садзяцца беларускія ваенныя самалёты

Мінск, 25 жніўня. Раніцай 25 жніўня на аэрадромны ўчастак дарогі Мінск — Магілёў (М4) паміж Червенем і Беразіно здзяйсняюць пасадку ваенныя самалёты ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі.

Гэтае мерапрыемства арганізаванае ў межах правядзення з 23 жніўня аператыўна-тактычных вучэнняў з авіяцыяй. Яны арганізаваныя ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі па прызначэнні ВПС і войскаў СПА на 2016/2017 навучальны год у якасці падрыхтоўкі да правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў беларускіх і расійскіх узброеных сіл "Захад-2017".

Як было заяўлена Мінабароны раней, падчас вучэнняў, што праводзяцца гэтымі днямі з авіяцыяй, будуць адпрацаваныя пытанні прымянення Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзвюх краін па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, арганізацыі і практычнай падрыхтоўцы авіяцыі да прымянення, выканання вучэбна-баявых задач на палігонах Узброеных сіл Беларусі з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі (АУД).

Сёння на АУД садзяцца ваенна-транспартны самалёт Ан-26, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25 і вучэбна-баявыя Як-130. Пасля дазапраўкі і абслугоўвання самалёты ўзляцяць з АУД.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239