Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917114_589647/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:26
25.08.2017 11:57 Грамадства, Эканоміка

У суд паступіла крымінальная справа былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска Петрамовіча

Мінск, 25 жніўня. У суд Першамайскага раёна Мінска паступіла крымінальная справа былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы Мікалая Петрамовіча.

Як паведаміла БелаПАН памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян, былы чыноўнік абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 209 (замах на махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 (дапамаганне ў даванні хабару), ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (падбухторванне да давання хабару), ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 431 (падрыхтоўка да давання хабару) Крымінальнага кодэкса.

У сярэдзіне красавіка ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што ўсталёўваюцца пацярпелыя ад ашуканскіх дзеянняў былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Петрамовіча. На той момант у дачыненні да яго расследавалі крымінальную справу аб махлярстве.

Супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС было ўстаноўленае, што Петрамовіч працяглы час ашуканскім шляхам, пад рознымі маркамі, у тым ліку пад маркай давання хабару службовым асобам дзяржаўных арганізацый, завалодваў грашыма грамадзян. Агульная сума, якой яму ўдалося завалодаць, ужо ў красавіку ацэньвалася больш як у 500 тыс. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239