Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917153_447788/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:47
25.08.2017 14:04 Грамадства

Перакрыты канал незаконнай міграцыі афганцаў цераз Беларусь у ЕС

Мінск, 25 жніўня. Аператыўныя падраздзяленні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перакрылі міжнародны канал па арганізацыі незаконнай міграцыі грамадзян Афганістана цераз Беларусь у Літву і краіны Заходняй Еўропы, які дзейнічаў з ліпеня 2017 года.

Як паведамілі БелаПАН у Дзяржпагранкамітэце, ноччу 25 жніўня ў Пастаўскім раёне блізу мяжы аператыўнікі затрымалі чатыры аўтамабілі, у якіх знаходзіліся 11 афганцаў, а таксама арганізатары і памагатыя супрацьпраўнай дзейнасці: трое грамадзян Беларусі і двое — Таджыкістана.

Яны дастаўленыя ў Смаргонскую пагранічную групу для разбору. У дачыненні да арганізатараў і саўдзельнікаў незаконнай міграцыі органам дазнання аператыўнага падраздзялення памежнай службы распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі, учыненая групай асоб паводле папярэдняй змовы), якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239