Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917208_917245_123456/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 23:42
25.08.2017 19:58 Эканоміка

Мінэканомікі: У прамысловасці да канца года чакаецца запаволенне тэмпаў росту

Мінск, 25 жніўня. У прамысловасці да канца года чакаецца запаволенне тэмпаў росту. Пра гэта заявілі 25 жніўня ў Мінску ўдзельнікі круглага стала па ацэнцы бягучых макраэканамічных паказчыкаў пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, у ім прынялі ўдзел дырэктар Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі Віктар Пінігін, супрацоўнікі міністэрства і эксперты НДЭІ Мінэканомікі.

Было адзначана, што ў якасці асноўных рэзерваў для падтрымання росту ў прамысловасці на ўзроўні вышэй за 5% з'яўляюцца: рэалізацыя шэрагу інвестыцыйных праектаў у лёгкай прамысловасці і вытворчасці аўтамабільных шын, рост адгрузак прадукцыі айчыннага машынабудавання на рынкі Расійскай Федэрацыі, выкарыстанне спрыяльнай кан'юнктуры на рынку калійных угнаенняў.

Адносна сельскай гаспадаркі было адзначана, што ход уборачнай кампаніі і атрыманыя валавыя паказчыкі "дазваляюць з упэўненасцю чакаць у гэтай галіне дасягнення прагназуемых параметраў па выніках года", паведаміла прэс-служба.

Удзельнікі круглага стала прыйшлі да адзінага меркавання, што з усіх ключавых галін эканомікі найбольш складана праглядаецца выхад на запланаваныя прагнозныя тэмпы ў сферы будаўніцтва. Прынята рашэнне ў пачатку верасня дэталёва абмеркаваць сітуацыю ў будаўніцтве і ход рэалізацыі знакавых праектаў з удзелам кіраўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Таксама было адзначана, што дынаміка росту зарплаты і грашовых даходаў насельніцтва "становіцца драйверам росту рознічнага тавараабароту і ў цэлым акажа стымулюючы ўплыў на развіццё сферы паслуг".

"Задзейнічанне ўсіх наяўных у распараджэнні эканомікі рэсурсаў і аб'ектыўных фактараў развіцця дазволіць забяспечыць выкананне задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы па забеспячэнні збалансаванага эканамічнага росту ў гэтым годзе", — адзначыў Чарвякоў.

Удзельнікамі пасяджэння была выпрацавана пазіцыя аб неабходнасці прапрацоўкі канкрэтных механізмаў задзейнічання выяўленых рэзерваў з удзелам кіраўніцтва галіновых міністэрстваў да сярэдзіны верасня.

Як паведамлялася, у студзені—ліпені рост аб'ёму прамысловай вытворчасці запаволіўся да 6%. Паскораны прырост прамвытворчасці назіраўся з вясны гэтага года: у студзені да аналагічнага леташняга перыяду — на 5,9%, студзені-лютым — на 3,1%, студзені-сакавіку — на 4,3%, студзені-красавіку — на 5,4 %, студзені-маі — на 6%, студзені-чэрвені — на 6,1%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239