Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917215_12345/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 02:17
25.08.2017 18:29 Спорт

БАТЭ ў групавой стадыі Лігі Еўропы трапіў у "групу смерці" з лонданскім "Арсеналам"

Мінск, 25 жніўня. У пятніцу ў Манака адбылося лёсаванне групавой стадыі розыгрышу Лігі Еўропы УЕФА сезона 2017/2018. Нагадаем, напярэдадні права гуляць у гэтай стадыі заваяваў барысаўскі БАТЭ, які перамог у раўндзе плэй-оф па суме двух матчаў украінскую "Александрыю". БАТЭ, які з'яўляецца адзіным прадстаўніком Беларусі ў еўракубках, па выніках лёсавання трапіў у так званую групу смерці.

Супернікамі беларускага чэмпіёна будуць лонданскі "Арсенал", нямецкі "Кёльн" і сербская "Црвена Звезда".

Усе групы выглядаюць наступным чынам:

A: "Вільярэал", "Макабі" (Тэль-Авіў), "Астана", "Славія" (Прага);
B: "Дынама" (Кіеў), "Янг Бойз", "Партызан", "Скендэрбеу";
C: "Брага", "Лудагорац", "Хофенхайм", "Істанбул ББ";
D: "Мілан", "Аўстрыя", "Рыека", АЕК (Афіны);
E: "Ліён", "Эвертан", "Аталанта", "Апалон";
F: "Капенгаген", "Лакаматыў", "Шэрыф", "Злін";
G: "Вікторыя", "Сцяўа", "Хапаэль" (Беэр-Шэва), "Лугана";
H: "Арсенал", БАТЭ, "Кёльн", "Црвена Звезда";
I: "Зальцбург", "Марсель", "Віторыя", "Каньяспор";
J: "Атлетык", "Герта", "Зара", "Эстэрсунд";
K: "Лацыя", "Ніца", "Зюлтэ-Варэгем", "Витэс";
L: "Зеніт", "Рэал Сасьедад", "Русенборг", "Вардар".

Групавы этап Лігі Еўропы пачнецца 14 верасня, а завершыцца 7 снежня.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239