Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917250_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:29
25.08.2017 18:49 Палітыка

Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Бразіліі ў сувязі са караблекрушэннямі на Амазонцы і ў Атлантычным акіяне

Мінск, 25 жніўня. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Мішэлу Тэмеру, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку караблекрушэнняў на рацэ Амазонка і ў Атлантычным акіяне.

"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне пра шматлікія ахвяры ў выніку караблекрушэнняў на рацэ Амазонка ў штаце Пара і ў Атлантычным акіяне паблізу штата Баия", — гаворыцца ў спачуванні.

У Бразіліі адбылося другое за тыдзень караблекрушэнне, у выніку якога загінулі па меншай меры 18 чалавек, паведамляе тэлеканал Globo. Пры гэтым мясцовыя ўлады, як адзначае тэлеканал, паведамілі аб 23 ахвярах.

Судна, якое ішло ў горад Сальвадор, затанула 24 жніўня ў штаце Баія на паўночным усходзе краіны. На борце знаходзілася каля 130 пасажыраў і чатыры члены экіпажа.

Яшчэ адно судна затанула ў рацэ Шынгу (прыток ракі Амазонка) у штаце Пара ў Бразіліі 22 жніўня. На борце карабля знаходзілася каля 70 пасажыраў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239