Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/25/917274_123456/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 02:23
25.08.2017 21:37 Эканоміка

Кабякоў паставіў у Магілёве задачу павялічыць вытворчасць грузавых вагонаў у чатыры разы

Мінск, 25 жніўня. Наведваючы 25 жніўня Магілёўскі вагонабудаўнічы завод, Андрэй Кабякоў паставіў задачу ў найбліжэйшай перспектыве павялічыць вытворчасць грузавых вагонаў у чатыры разы — да 3 тыс. адзінак у год, паведамляе прэс-служба ўрада.

Па выніках гэтага года прадпрыемства плануе выпусціць 700 вагонаў, у наступным годзе — больш за 1 тыс., а ў найбліжэйшай перспектыве — выйсці на закладзеныя магутнасці запатрабаванай на рынку прадукцыі (да 3 тыс. адзінак у год).

"Новая галіна цяжка нараджалася, перажывала няпростыя часы — перыяд, калі быў магутны спад запатрабаванасці грузавых вагонаў на тэрыторыі ўсёй постсавецкай прасторы. Зараз рынкі ажываюць. Відаць, што вагонабудаўнічы завод прыкметна дадае ў вытворчасці, па колькасці, якасці і наменклатуры выпускаемай прадукцыі. Прыкметна, што кадравыя замены, зробленыя на дадзеным прадпрыемстве, таксама адыгралі сваю станоўчую ролю", — адзначыў прэм'ер-міністр.

На яго думку, у Магілёўскага вагонабудаўнічага завода добрыя перспектывы для развіцця. "Тут нізкія складскія запасы гатовай прадукцыі — усяго сто вагонаў, і яны ўжо папярэдне рэалізаваны, — сказаў Кабякоў. — Цяпер тое, што запушчана ў вытворчасць, мае канкрэтны адрасат".

Магілёўскі вагонабудаўнічы завод стварылі ў 2005 годзе па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. У 2007 годзе, наведваючы магілёўскі аўтазавод, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб праз два гады ў Беларусі была паўнавартасная вагонабудаўнічая вытворчасць. Тады Лукашэнка заявіў: "У найбліжэйшы час на сусветных рынках прагназуецца дэфіцыт вагонаў, і мы павінны паскорыць тэмпы развіцця вагонабудавання, каб ні ад каго не залежаць".

З 2012 года МВЗ ўваходзіць у склад холдынгу "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ", з'яўляецца адзіным вытворцам грузавога рухомага чыгуначнага саставу ў Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239