Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/28/917402_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:15
28.08.2017 10:17 Грамадства

Мінскае метро перайшло на зімовы графік працы

Мінск, 28 жніўня. 28 жніўня, пасля завяршэння сезона масавых адпачынкаў і канікул, Мінскі метрапалітэн перайшоў на зімовы графік руху электрацягнікоў, паведамляе прэс-служба сталічнай падземкі.

Так, у будныя дні інтэрвал руху на абедзвюх лініях ў ранішнюю і вячэрнюю гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00) складзе 2 хвіліны, у няпікавы час — ад 4 да 8 хвілін.

Пасля 22 гадзін саставы будуць курсіраваць з інтэрвалам ад 8 да 12 хвілін. Пасля поўначы і да закрыцця станцый на ўваход інтэрвал складзе 15 хвілін.

Першыя цягнікі з канечных станцый "Уручча" і "Малінаўка" паводле зімовага графіку адпраўляюцца ў 5.32, а з "Магілёўскай" і "Каменнай Горкі" — у 5.33. Апошні цягнік паедзе з канечных станцый у 0.42.

На летні графік Мінскі метрапалітэн пераходзіў 26 чэрвеня.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН