Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/28/917407_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.04.2018 10:45
28.08.2017 11:12 Грамадства

У Мінску затрыманы мужчына, які выкінуў з акна пятага паверха сабаку

Мінск, 28 жніўня. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі 28-гадовага мінчаніна, які падазраецца ў жорсткім абыходжанні з сабакам, што прывяло да яго смерці.

Як паведамілі ў райупраўленні міліцыі, 26 жніўня каля поўдня ў міліцыю патэлефанавалі грамадзяне і распавялі, што невядомы з акна 5-га паверха дома па вуліцы Скрыпнікава выкінуў сабаку. Ад атрыманых траўмаў жывёла памерла на месцы. Міліцыянеры ўстанавілі, што ў кватэры знаходзіліся трое: гаспадыня і двое яе знаёмых. Яны выпівалі. Прычынай гэткага жорсткага ўчынку стала тое, што сабака памачыўся на падлогу.

"У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа паводле арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёламі)", — расказаў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС — начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Палулех.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН