Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/28/917488_205139/
Дата раздрукоўкі: 21.03.2019 18:42
28.08.2017 16:44 Палітыка, Грамадства

Прадстаўнікі прэзідэнта ў рэгіёнах будуць займацца прагназаваннем грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі

Мінск, 28 жніўня. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 305, якім зацверджанае палажэнне аб упаўнаважаным прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў вобласці і Мінску, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Палажэнне вызначае парадак прызначэння і вызвалення ўпаўнаважанага прадстаўніка, а таксама замацоўвае яго прававы статус.

"Сярод асноўных задач ўпаўнаважанага прадстаўніка: аналіз і прагназаванне грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на адпаведнай тэрыторыі, уключаючы ацэнку наяўных праблем; інфармаванне прэзідэнта аб становішчы спраў у рэгіёне; удзел у выпрацоўцы прапаноў па развіцці рэгіёнаў", — удакладнілі ў прэс-службе.

Як адзначаецца, замацаванне кампетэнцыі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы скіраванае на павышэнне эфектыўнасці іх дзейнасці і ўзмацненне ўплыву на развіццё рэгіёнаў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН