Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/29/917628_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:15
29.08.2017 14:02 Палітыка

Вызваленыя ад займаных пасад шэсць намеснікаў міністра

Мінск, 29 жніўня. Вызваленыя ад займаных пасад шэсць намеснікаў міністра. Адпаведная пастанова (№ 656 ад 28 жніўня 2017 года) прынятая Саветам міністраў Беларусі, паведамляе прэс-служба ўрада.

Так, у сувязі са скарачэннем штату работнікаў Наталля Жамойціна вызваленая ад пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый, а Аляксандр Шастакоў — ад пасады намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва.

Ірына Наркевіч вызваленая ад пасады намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю "ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка".

Уладзімір Рабаволаў больш не з'яўляецца намеснікам міністра інфармацыі ў сувязі з пераводам на іншую пасаду.

На іншую пасаду з пасады намесніка міністра культуры пераведзены Васіль Чэрнік.

Валерый Шаўчук вызвалены ад пасады намесніка міністра аховы здароўя — дырэктара дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239