Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/29/917667_445566/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:51
29.08.2017 16:41 Палітыка

Беларускі нацыянальны кангрэс заклікае ўлады неадкладна вызваліць Статкевіча

Мінск, 29 жніўня. Беларускі нацыянальны кангрэс заклікае ўлады неадкладна вызваліць аднаго са сваіх лідараў Мікалая Статкевіча. Адпаведная заява апублікаваная 29 жніўня.

У БНК лічаць, што арышт Статкевіча наўпрост звязаны з акцыяй "За мірную Беларусь!", якую плануецца правесці 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. "Арышт Статкевіча — спроба рэжыму сарваць акцыю пратэсту супраць ўцягвання Беларусі ў ваенна-палітычныя блокі, супраць антынацыянальнай унутранай і знешняй палітыкі, — гаворыцца ў заяве. — Мэтай збіць хвалю народных пратэстаў абумоўлены таксама палітычны пераслед членаў савета БНК, лідара незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і члена РЭП Ігара Комліка.

Кангрэс заклікае спыніць палітычны пераслед прадстаўнікоў прафсаюза РЭП.

"Мы не павінны паддавацца націску рэжыму, у якога няма іншых спосабаў і сродкаў для ўтрымання ўлады, акрамя рэпрэсій. Свабода Беларусі вартая нашых намаганняў дзеля барацьбы за яе", — гаворыцца ў заяве.

Статкевіч быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня. Ён адбывае пяцісутачны арышту за дэманстрацыю на працягу хвіліны бел-чырвона-белага сцяга каля ЦІП на Акрэсціна ў канцы сакавіка гэтага года.

Не выключана, што пасля пяці сутак арышту Статкевічу давядзецца адседзець яшчэ 15 сутак, якімі ён пакараны за арганізацыю вулічнай акцыі ў Мінску 3 ліпеня.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239