Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/30/eu_eu_917849_558963/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:26
30.08.2017 15:13 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Шчоткіна: Народы Беларусі і Польшчы заўсёды будуць разам

Мінск, 30 жніўня. Парламенты Беларусі і Польшчы павінны супрацоўнічаць "з максімальным каэфіцыентам карыснага дзеяння", заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна 30 жніўня на сустрэчы ў Мінску з віцэ-спікерам сейма Польшчы Рышардам Тарлецкім.

"Народы Беларусі і Польшчы гістарычна разам, і мы заўсёды будзем разам. Гэта аб'ектыўная рэальнасць. Ад нашых міжпарламенцкіх адносін вельмі многае залежыць, таму мы павінны працаваць з максімальным намаганнем і ККД", — цытуе віцэ-спікера прэс-служба Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу Тарлецкі, падзякаваўшы беларускаму боку за гасцінны прыём, падкрэсліў, што яго чарговы візіт у Беларусь з'яўляецца вельмі важным. "Для нас вельмі важна было правесці гэты візіт. Мы былі тут крыху больш як год таму. Тады, пасля некалькіх гадоў застою ў нашых адносінах, мы аднаўлялі кантакты і супрацоўніцтва. Пра апошні год можна сказаць, што ён не прайшоў дарма: у нас актыўныя кантакты у многіх сферах, і мы сапраўды ідзем наперад і будзем далей развіваць наша ўзаемадзеянне", — сказаў ён.

Паведамляецца, што падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017".

Візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Польшчы будзе доўжыцца па 31 жніўня. У яго праграме сустрэчы ў Савеце Рэспублікі, МЗС, з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

Для Тарлецкага гэта не першае наведванне Беларусі з афіцыйным парламенцкім візітам. Папярэдні адбыўся 2—4 жніўня 2016 года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239