Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/30/eu_eu_917853_445566/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:06
30.08.2017 15:41 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Макей возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы ў Будапешце

Мінск, 30 жніўня. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы, якая пройдзе 31 жніўня ў Будапешце.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння краін — удзельніц двух ініцыятыў, у тым ліку падрыхтоўка саміту Усходняга партнёрства 24 лістапада ў Бруселі.

У межах мерапрыемства запланаваная сустрэча Макея з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам і кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў іншых краін.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239