Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/917965_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.07.2018 15:41
31.08.2017 11:10 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка: Паступальнае развіццё беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва стварае надзейную аснову для далейшага ўмацавання адносінаў

Мінск, 31 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева з дзяржаўным святам — Днём незалежнасці, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

"Перакананы, што паступальнае развіццё беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемадзеяння ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза ствараюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання традыцыйна дружалюбных адносін паміж народамі Беларусі і Кыргызстана, спрыяюць эканамічнаму росту і росквіту нашых краін", — гаворыцца ў віншаванні.

Паводле апошніх звестак Белстата, тавараабарот Беларусі з Кыргызстанам за студзень—чэрвень 2017 года вырас у адносінах да аналагічнага леташняга перыяду ўтрая і склаў 53,8 млн долараў. Экспарт вырас таксама ў тры разы да 50,5 млн, імпарт — у 1,5 разу да 3,3 млн. Станоўчае сальда склала 47,2 млн долараў.

У 2016 годзе асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Кыргызстан сталі грузавыя аўтамабілі, шыны, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, трактары, пліты ДСП, цукар, мэбля іншая, дываны і падлогавыя пакрыцці тафтынгавыя, шыны, пліты ДВП, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі іншыя.

Імпартаваліся з Кыргызстана часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў (пераважна радыятары), абсталяванне для тэрмічнай апрацоўкі матэрыялаў, прадукты жывёльнага паходжання, валакно баваўнянае нячэсанае.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН