Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/917984_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:35
31.08.2017 13:43 Эканоміка

Лукашэнка: Ці хопіць нам збожжа, каб пракарміць народ, — не абмяркоўваецца, у нас заўсёды хапала, ужо 20 гадоў запар

Мінск, 31 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня ў Мінску прыняў з дакладам намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, якія далажылі кіраўніку дзяржавы пра ход уборачнай кампаніі, яе папярэднія вынікі.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка ў першую чаргу пацікавіўся вынікамі ўборкі збожжавых культур, якія, паводле яго словах, "іграюць выключна важную ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі ў цэлым". "Ці хопіць нам для таго, каб пракарміць народ, — гэта, натуральна, не абмяркоўваецца. У нас заўсёды хапала, ужо 20 гадоў запар, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Запасы: мы дамаўляліся, што каля мільёна тон мы возьмем у рэзерв. Няхай будзе хлеб. Гэта золата".

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што збожжавыя з'яўляюцца асновай для забеспячэння кармамі ў жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. "Натуральна, гэта перш за ўсё камбікармы. Таму мяне цікавяць у гэтым выпадку вынікі ўборкі і баланс па збожжавых", — сказаў ён.

Беларускі афіцыйны лідар таксама пацікавіўся прагнозамі і сітуацыяй па ўборцы бульбы і кукурузы на зерне. "Гэта вялікія плошчы. Уборка не скончаная пасля збажыны. Плады, гародніна... Ці хопіць нам гэтых культур для стварэння стабілізацыйных фондаў? — задаў пытанне афіцыйны беларускі лідар. — Каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, яблык і гэтак далей".

Як паведамляе прэс-служба, яшчэ адна тэма дакладу — нарыхтоўка травяністых кармоў. "Мы павінны скончыць нарыхтоўку кармоў годна. Год добры для таго, каб нарыхтаваць травяністыя кармы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "І самае галоўнае — сяўба азімых", — дадаў Лукашэнка.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы Леанід Заяц, па краіне засталося прыбраць толькі малы працэнт плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. "Асноўная збажына сёння засталася ў Віцебскай вобласці — 73 тыс. га. З кожным днём тэмпы павялічваюцца. Сёння ўсе камбайны ў працы ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці. Чакаем добрага ўзроўню абмалоту збажыны", — сказаў ён.

Адзначана таксама, што з прычыны умоў надвор'я гэтым летам у паўночных раёнах яшчэ ёсць асобныя палі, дзе працэс паспявання культур зацягнуўся. Збіраць іх пачнуць найбліжэйшымі днямі. Паводле слоў міністра, толькі ў грамадскім сектары намалочана амаль 7,4 млн тон збожжа. А з улікам фермерскіх гаспадарак і уборкі на асабістых падворках у насельніцтва ўраджай збожжавых сёлета складзе каля 8,1 млн т збожжа (без кукурузы). "Гэтага збожжа дастаткова, каб нарыхтаваць харчовыя запасы нашай краіны", — падкрэсліў Заяц.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239