Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/918006_478569/
Дата раздрукоўкі: 22.07.2018 15:54
31.08.2017 13:48 Эканоміка, Палітыка

Лукашэнка даручыў Шэйману вызначыць у Афрыцы "надзейныя пункты апоры" для Беларусі

Мінск, 31 жніўня. Пашырэнне беларуска-афрыканскага супрацоўніцтва і развіццё Аршанскага раёна Віцебскай вобласці сталі галоўнымі тэмамі рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам 31 жніўня ў Мінску, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы спытаў у Шэймана, які курыруе супрацоўніцтва з Афрыканскім кантынентам, як Беларусь развівае адносіны з краінамі гэтага рэгіёна. У прыватнасці Лукашэнка пацікавіўся вынікамі асваення новых рынкаў і паглыблення ўзаемадзеяння з існымі партнёрамі.

"З Егіптам мы традыцыйна супрацоўнічаем. Судан мы выбралі ў Цэнтральнай, Усходняя Афрыцы — мы на яго будзе абапірацца, каб працаваць у гэтай частцы кантынента, — сказаў Лукашэнка. — Мы дамаўляліся, што паўднёвы захад, поўдзень Афрыкі вы прапрацуеце і ўнесяце прапановы, на якія краіны нам абаперціся, дзе, магчыма, мы будзем патрэбныя".

Лукашэнка заўважыў, што Беларусі "не хопіць магчымасцяў развіваць супрацоўніцтва адразу з усім кантынентам, таму неабходна вызначыць краіны, якія змогуць стаць для яе надзейнымі пунктамі апоры ў Афрыканскім рэгіёне".

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала становішча ў Аршанскім раёне. "Што там адбываецца? Найбліжэйшым часам усе члены ўрада, якія там задзейнічаныя, будуць даваць справаздачу", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Былі адзначана, што Аршанскі раён павінны стаць прыкладам таго, як у Беларусі будуць развіваць усе раённыя цэнтры, паведаміла прэс-служба.

У красавіку Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са штогадовым пасланнем у парламенце, канстатаваў гнятлівае становішча эканомікі Аршанскага раёна і запатрабаваў ад урада "ўзняць з руін і попелу" гэты рэгіён. Ва ўрадзе створаная рабочая група па развіцці раёна.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН