Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/918014_258963/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:44
31.08.2017 13:54 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і расійскі рубель зноў падаражэлі на таргах БВФБ

Мінск, 31 жніўня. 31 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся адносна долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — адносна еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0114 рубля (0,49%) і склаў 2,2994 рубля.

Курс долара вырас на 0,0018 рубля (0,09%) да 1,9353 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) павялічыўся на 0,0124 рубля (0,38%) і склаў 3,3056 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана на нафту маркі Brent паступова расце пасля падзення, што здарылася напярэдадні, і блізу поўдня вагалася ў раёне 51,1 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 чацвярга знізіўся на 18,52 капейкі, склаўшы 58,5454 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239