Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/918112_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:28
31.08.2017 19:37 Палітыка, Грамадства

Мінюст зноў адмовіўся зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне "Гендарнае партнёрства"

Мінск, 31 жніўня. Міністэрства юстыцыі зноў адмовілася зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне "Гендарнае партнёрства", якое з'яўляецца жаночай структурай Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Устаноўчы сход сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб'яднання "Гендарнае партнёрства" прайшло ў Мінску 8 ліпеня. У сходзе прынялі ўдзел больш за 50 чалавек. Яны прынялі статут арганізацыі, у адпаведнасці з якім мэтамі аб'яднання з'яўляюцца свабодны і раўнапраўны ўдзел жанчын у палітычнай, грамадскай, сацыяльнай сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі роўных правоў і роўных магчымасцяў жанчын і мужчын. Кіраўніком савета была абраная намеснік старшыні АГП Антаніна Кавалёва.

Як паведамляе прэс-служба АГП, 31 жніўня ў офіс АГП прыйшло па пошце рашэнне Мінюста адносна адмовы ў рэгістрацыі ГА "Гендарнае партнёрства". Гэта не першая спроба зарэгістраваць арганізацыю. Былі выпраўленыя ўсе "памылкі", на які мінулым разам спаслаўся Мінюст, але зноў атрымана адмова.

АГП лічыць відавочным, што гэта палітычнае рашэнне ўлад Беларусі. Пра гэтае рашэнне Аб'яднаная грамадзянская партыя дадаткова праінфармуе ПА АБСЕ і асабіста кожнага з дэпутатаў, якія прынялі ўдзел ва ўстаноўчым сходзе ў якасці гасцей.

"Пасля першай адмовы ў рэгістрацыі прадстаўнік Мінюста ў гутарцы са мной запэўніваў, што, калі мы прыбярэм з тэксту статута прапанову, якая, на думку Мінюста, з'яўляецца парушэннем, якое нельга ўстараніць, наша арганізацыя будзе зарэгістраваная. Мы так і зрабілі — прыбралі тое, што ім не спадабалася, і больш нічога не змянялі. Тым не менш былі знойдзены новыя "парушэнні, — пракаментавала Антаніна Кавалёва. — Мне абсалютна ясна, што Міністэрства юстыцыі зусім не наладжана на супрацоўніцтва з грамадзянамі, якія жадаюць зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне, і таму, колькі б мы ні звярталіся, кожны раз будзе знойдзена падстава для адмовы. Я не сцвярджаю, што нашы дакументы абсалютна бездакорныя і дасканалыя, да апошняй коскі, але пры наяўнасці палітычнай волі і жадання супрацоўніцтва заўсёды можна абмеркаваць выяўленыя нязначныя недахопы (на думку Мінюста) і прапанаваць ўнесці выпраўлення. Калі ж такой волі няма, то рэгістрацыі не будзе ніколі".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН