Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/918127_123456/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:05
31.08.2017 19:56 Эканоміка, Фінансы

Беларусь падасць заяўку на членства ў Азіяцкім банку інфраструктурных інвестыцый

Мінск, 31 жніўня. Аляксандр Лукашэнка ўхваліў заяўку на членства Беларусі ў Азіяцкім банку інфраструктурных інвестыцый. Адпаведны ўказ № 312 кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 жніўня.

На падпісанне заяўкі ўпаўнаважаны Савет міністраў.

Паводле звестак БелаПАН, магчымасць далучэння Беларусі да Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый абмяркоўвалася беларускай урадавай дэлегацыяй восенню 2016 года з кіраўніцтвам гэтага банка ў Вашынгтоне. Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый з`яўляецца аналагам Сусветнага банка для краін Азіяцкага рэгіёну, але інтарэсы гэтага банка выходзяць за межы геаграфічнай Азіі і будуць распаўсюджвацца ў тым ліку на Еўропу, на краіны, якія маюць уплыў на азіяцкі гандаль і інфраструктурныя азіяцкія праекты.

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый (Asian Infrastructure Investment Bank, AIIB) створаны ў 2015 годзе па ініцыятыве Кітая для фінансавання інфраструктурных праектаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, аб`ядноўвае 57 краін-удзельніц. Статутны капітал арганізацыі складае 100 млрд долараў. Найбуйнейшыя долі галасоў у савеце дырэктараў банка атрымалі Кітай, Індыя і Расія. Пры гэтым на найважнейшыя рашэнні КНР мае фактычнае права вета.
Аляксей Арешка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239