Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/918128_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.07.2019 07:38
31.08.2017 20:01 Грамадства

Генерал-маёр Ігар Голуб прызначаны камандуючым ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі

Мінск, 31 жніўня. Генерал-маёр Ігар Голуб указам прэзідэнта Беларусі № 315 ад 31 жніўня вызвалены ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл і прызначаны камандуючым ВПС і войскамі СПА. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Указам № 316 прэзідэнт вызваліў генерал-маёра Андрэя Гурцэвіча ад пасады начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл — намесніка начальніка Ваеннай акадэміі і прызначыў яго намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Ігар Голуб быў прызначаны на пасаду нампесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА 2 красавіка 2013 года. Да гэтага быў намеснікам камандуючага — начальнікам авіяцыі (прызначаны 16 жніўня 2010 года, з'яўляючыся яшчэ слухачом факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі). Яшчэ раней камандаваў 206-й штурмавой авіяцыйнай базай у Лідзе (Гродзенская вобласць). На пасадзе камандуючага Голуб змяніў генерал-маёра Алега Двігалева, прызначанага прэзідэнтам 18 ліпеня старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

У апошнія дні Ігар Голуб знаходзіўся на расійскім палігоне Ашулук, кіруючы тактычнымі вучэннямі з баявой стральбой беларускіх разлікаў зенітных ракетных войск.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН