Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/31/918138_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.11.2020 01:17
31.08.2017 21:02 Эканоміка

Для невялікіх фермерскіх гаспадарак устаноўлены асобы парадак бухгалтарскага ўліку

Мінск, 31 жніўня. Устаноўлены асобы парадак бухгалтарскага ўліку для невялікіх сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія з`яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Адпаведны ўказ № 311 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, фермерскім гаспадаркам з сярэдняй колькасцю работнікаў 15 і менш чалавек і выручкай у год не больш за 110 тыс. базавых велічынь даецца з 1 студзеня 2018 года права на вядзенне бухгалтарскага ўліку па спрошчанай форме ў кнізе ўліку даходаў і расходаў сялянскай гаспадаркі, у тым ліку асабіста іх кіраўнікамі.

Указ накіраваны на мінімізацыю выдаткаў у гэтых арганізацыях, звязаных з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, за кошт скарачэння колькасці бухгалтарскіх работнікаў і выключэння многіх рэгістраў бухгалтарскага ўліку. "Дакумент дасць магчымасць спрасціць умовы ажыццяўлення дзейнасці гаспадарак і, адпаведна, павысіць дзелавую актыўнасць у сферы сельскай гаспадаркі за кошт стварэння на базе асабістых падсобных гаспадарак грамадзян новых фермерскіх гаспадарак", — гаворыцца ў паведамленні.

На 1 студзеня 2017 года было зарэгістравана 3.066 фермерскіх гаспадарак, з якіх 84% займаліся вытворчасцю сельгаспрадукцыі. Па выніках 2016 года фермерскімі гаспадаркамі выраблена больш за 2% прадукцыі сельскай гаспадаркі: збожжа — звыш 150 тыс. тон, бульбы і гародніны — па 350 тыс., пладоў і ягад — амаль 44 тыс. тон.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239