Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/01/918167_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 03:17
01.09.2017 09:39 Грамадства

Лукашэнка: У школе фарміруецца характар і светапогляд чалавека

Мінск, 1 верасня. "Шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай лавы, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы", — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з Днём ведаў, якое адрасаванае навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам і навукова-педагагічным работнікам.

"1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі, — гаворыцца ў віншаванні. — З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў".

Беларускі афіцыйны лідар таксама выказаў "словы шчырай удзячнасці" педагогам: "Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярпенне дапамагаюць маладому пакаленню набываць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну". На яго думку, "адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам". "Перакананы, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны", — заявіў Лукашэнка.

"Ад усёй душы жадаю вам здароўя і шчасця. Няхай новы навучальны год будзе паспяховым і падорыць радасць творчасці і стварэння", — гаворыцца ў віншаванні.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН