Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/01/918233_12345/
Дата раздрукоўкі: 25.11.2020 13:49
01.09.2017 14:42 Грамадства

У аварыі пад Маладзечнам два чалавекі загінулі, пяць — траўмаваныя

Мінск, 1 верасня. У Маладзечне распачатая справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек, па ч. 3 арт. 317 КК.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, раніцай 1 верасня на 67-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач у вёсцы Крыніца Маладзечанскага раёна адбылося сутыкненне двух аўтамабіляў.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца легкавога аўтамабіля Renault 1970 года нараджэння, рухаючыся ў напрамку Маладзечна, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым фургонам Mercedes.

У выніку аварыі кіроўца і пасажыр Renault загінулі на месцы, яшчэ двое пасажыраў аўтамабіля шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне. Кіроўца і два пасажыры аўтамабіля Mercedes таксама дастаўленыя ў бальніцу.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239