Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/01/918252_205613/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 14:05
01.09.2017 15:47 Грамадства, Палітыка

Суд адмовіў Мікалаю Дзядку ў задавальненні іску аб абароне гонару і годнасці

Мінск, 1 верасня. Суд Савецкага раёна Мінска адмовіў анархісту Мікалаю Дзядку ў задавальненні іску да рэдакцыі газеты Адміністрацыі прэзідэнта "Советская Белоруссия" аб абароне гонару і годнасці і кампенсацыі маральнага ўрону. Такое рашэнне, як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, 1 верасня вынес суддзя Дзмітрый Жданок.

Былы палітвязень Мікалай Дзядок звярнуўся з іскам аб абароне гонару і годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з публікацыяй на сайце выдання. На думку істца, у артыкуле "Анархія, маці ...", апублікаваным 29 мая на інтэрнэт-сайце газеты за аўтарствам Андрэя Мукавозчыка, была не адпаведная рэчаіснасці інфармацыя пра эпізод, за які Дзядок быў асуджаны. Акрамя таго, указваў актывіст анархісцкага руху, у артыкуле яго дзеянні параўноўваліся з тэрарызмам, што з'яўляецца абразлівым.

Мікалай Дзядок быў у ліку шасці палітвязняў, памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам 22 жніўня 2015 года. Ён быў узяты пад варту 3 верасня 2010 года. У верасні 2010 года суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў яго да чатырох гадоў шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму на падставе ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). У лістападзе 2014 года ў дачыненні да Дзядка распачалі новую справу — згодна з арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і працягнулі заключэнне на год.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239