Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/01/918305_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:53
01.09.2017 18:54 Палітыка, Грамадства

МЗС Беларусі чакае афіцыйнай інфармацыі аб больш жорсткіх правілах уезду замежных грамадзян ва Украіну

Мінск, 1 верасня. МЗС Беларусі чакае афіцыйнага паведамлення адносна змяненняў у правілах уезду ва Украіну, гаворыцца ў каментарыі прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка ў сувязі з інфармацыяй аб узмацненні жорсткасці Украінай правілаў уезду для замежнікаў.
"Мы адсочваем дыскусію і прымаемыя ўкраінскім бокам рашэнні па пытаннях уезду замежнікаў. На дадзены момант афіцыйна ўкраінскія партнёры нам ні пра што не паведамлялі. Але мы зыходзім з таго, што адпаведная інфармацыя паступіць загадзя. Абмен такой інфармацыяй прадугледжаны двухбаковым пагадненнем аб бязвізавых паездках", — адзначыў прэс-сакратар МЗС.

"Пакуль з апублікаваных у СМІ паведамленняў вынікае, што дзяржаўным органам Украіны адводзяцца двух-, трохмесячныя тэрміны на выпрацоўку адпаведных механізмаў. Чакаем афіцыйнага паведамлення і пры неабходнасці будзем абмяркоўваць з украінскім бокам пытанні, каб пазбегнуць узнікнення праблем у грамадзян дзвюх краін пры перасячэнні нашай агульнай мяжы", — гаворыцца ў каментары.

Украіна зрабіла больш жорсткім правілы ўезду ў краіну для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Указ аб гэтым падпісаў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка. З 1 студзеня 2018 года ўезд ва Украіну "замежных грамадзян, у тым ліку Расійскай Федэрацыі", магчымы толькі па біяметрычных пашпартах. Таксама замежнікам і асобам без грамадзянства трэба будзе адправіць папярэдняе электроннае паведамленне аб планах наведаць Украіну.

1 верасня ў ходзе рабочай паездкі ў Харкаўскую вобласць Парашэнка растлумачыў, што новыя правілы будуць дзейнічаць для грамадзян з дзяржаў, якія ўяўляюць пагрозу для Украіны.

Варта адзначыць, што ў Беларусі біяметрычныя пашпарты грамадзянам пачнуць выдаваць з 1 студзеня 2019 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН